• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Семінар па журналістыцы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (дэдлайн — 15 жніўня)

    Саксонскі фонд медыяадукацыі (SSM) запрашае на штогадовы семінар па журналістыцы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Мерапрыемства праводзіцца з 2001 года, сёлета — ужо ў 25‑ы раз.
    23.06.2026

    Сёмы Летнік разнастайнасці набірае ўдзельнікаў і ўдзельніц (дэдлайн — 3 ліпеня)

    Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» (J4T) запрашае на Летнік разнастайнасці.
    22.06.2026

    Прэмія імя Дафны Каруаны Галіцыі ў галіне журналістыкі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    Еўрапейскі парламент пачаў прыёму заявак на ўдзел у шостым конкурсе на атрыманне прэміі імя Дафны Каруаны Галіцыі ў галіне журналістыкі.
    22.06.2026

    Глабальная стыпендыя сэра Гары Эванса для маладых журналістаў (дэдлайн — 10 ліпеня)

    Глабальная стыпендыя імя сэра Гары Эванса дае магчымасць маладому журналісту прайсці дзевяцімесячную стыпендыю ў Дарэмскім універсітэце і агенцтве Reuters для рэалізацыі расследавальнага праекта. Стыпендыят будзе працаваць пад кіраўніцтвам вядучых рэдактараў Reuters, а таксама атрымае доступ да акадэмічных і даследчых рэсурсаў Дарэмскага ўніверсітэта. 
    18.06.2026

    Набор у школу для маладых лідараў і лідарак з Польшчы, Украіны і Беларусі Trialog Sąsiedzki (дэдлайн — 30 чэрвеня)

    Cen­trum Mieroszewskiego запрашае на Tri­a­log Sąsiedz­ki. Гэта восеньская школа для маладых людзей з Польшчы, Украіны і Беларусі, якія хочуць лепш разумець Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, яе гісторыю, сучасныя выклікі і адносіны паміж суседнімі грамадствамі. Мерапрыемствы пройдуць у Люблінскім рэгіёне 20–25 верасня 2026 года.
    17.06.2026

    Гранты і кансультацыі па праектах, накінаваных на атрыманне даходу СМІ ў выгнанні (дэдлайн — 21 чэрвеня)

    Праграма падтрымлівае праекты, накіраваныя на стварэнне доўгатэрміновых, маштабуемых крыніц даходу або ўмацаванне існуючых. Вітаюцца крэатыўныя ідэі, якія могуць дапамагчы СМІ стаць больш устойлівымі і фінансава незалежнымі з цягам часу.
    16.06.2026

    Анлайн-сустрэча «Не гуглам адзіным: спрабуем розныя сэрвісы e‑mail» (30 чэрвеня)

    Цяпліца сацыяльных тэхналогій праводзіць інтэрактыўную сустрэчу на тэму «Не гуглам адзіным: спрабуем розныя сэрвісы e‑mail». Запрашаюць грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, валанцёраў і ўсіх, хто занепакоены пытаннямі лічбавай і фізічнай бяспекі ў Беларусі, Расіі і іншых краінах, якія апынуліся ў падобных абставінах.
    12.06.2026

    Варкшоп па бяспецы для супрацоўнікаў медыя (дэдлайн — 21 чэрвеня)

    Dig­i­tal Free­dom Lab запрашае журналістаў і медыяменеджараў прыняць удзел у варкшопе 7–8 ліпеня 2026 года ў Варшаве.
    11.06.2026

    Грант Фонду Стэнлі Грына для пачынаючых фатографаў (дэдлайн — 1 ліпеня)

    Грант у памеры 10 000 долараў ЗША прызначаны для развіцця моцных візуальных гісторый і фотапраектаў з журналісцкім, візуальным і гуманістычным фокусам.
    11.06.2026

    Стыпендыі для журналістаў на праекты па тэме штучнага інтэлекту (дэдлайн — 12 ліпеня)

    Пулітцэраўскі цэнтр прымае заяўкі на стыпендыі для журналістаў, якія працуюць над матэрыяламі, прысвечанымі штучнаму інтэлекту і тэхналогіям назірання, а таксама іх уплыву на грамадства.
    11.06.2026

    Конкурс «30 да 30» для маладых журналістаў (дэдлайн — 19 чэрвеня)

    Міжнародная асацыяцыя навінавых СМІ (Inter­na­tion­al News Media Asso­ci­a­tion, INMA) прымае заяўкі на прэмію «30 да 30». Узнагароды ўручаюцца маладым спецыялістам навінавай індустрыі за выдатныя дасягненні і кар’ерны патэнцыял.
    09.06.2026

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Конкурс для фатографаў Deloitte Photo Grant 2026 (дэдлайн — 14 чэрвеня)

    Deloitte Pho­to Grant — гэта міжнародная прэмія, якая праводзіцца сумесна з Міланскай трыенале пад кіраўніцтвам вядомага артмэнэджэра Дэніса Курці. Грант заснаваны ў 2023 годзе і пазіцыянуеца як адна з найбуйнейшых узнагарод за фатаграфію ў сферы сучаснага мастацтва.
    04.06.2026

    Прэмія Kurt Schork Awards 2026 (дэдлайн — 14 чэрвеня)

    Kurt Schork Memo­r­i­al Fund запрашае журналістаў-фрылансераў, мясцовых рэпарцёраў і фіксераў з усяго свету падаць заяўкі на штогадовую прэмію імя Курта Шорка ў галіне міжнароднай журналістыкі. Гэтай узнагародай адзначаюць дасканаласць і смеласць у асвятленні канфліктаў, карупцыі, несправядлівасці і праблем з правамі чалавека.
    03.06.2026

    Прэмія Fetisov Journalism Awards (дэдлайн — 15 верасня)

    Конкурс адкрыты для прафесійных журналістаў — прадстаўнікоў СМІ, прафесійных журналісцкіх арганізацый і журналістаў-фрылансераў.
    03.06.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.