Дыскусія «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі» (дэдлайн — 10 ліпеня)
Якую ролю адыгрываюць слова, літаратура і культура ў абароне свабоды і чалавечай годнасці? Як гаварыць пра досвед рэпрэсій і захоўваць памяць пра людзей, якія зазналі пераслед?

13 ліпеня ўсіх жадаючых запрашаюць на дыскусію пра сучасную Беларусь, свабоду слова, правы чалавека і салідарнасць, што не ведае межаў.
У дыскусіі возмуць удзел Алесь Бяляцкі, Кацярына Андрэева і Таццяна Нядбай.
Мадэратарка – Аліцыя Гэнсцінска, старшыня ПЭНа Фландрыі.
Таксама ў праграме вечара – экскурсія па выставе «Кропка ўваходу», на якой можна будзе пабачыць унікальныя артэфакты, звязаныя як з гісторыямі палітычных зняволеных, так і з рэпрэсіямі супраць беларусаў.
Калі: 13 ліпеня 2026 года, 18:00 – экскурсія, 19:00 – дыскусія.
Дзе: Варшава, Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11.
Уваход вольны, але патрэбная рэгістрацыя (да 10 ліпеня).
Мерапрыемства арганізавана Генеральным прадстаўніцтвам Фландрыі ў партнёрстве з Беларускім ПЭНам, ПЭНам Фландрыі і Музеем Вольнай Беларусі.
@bajmedia